Можа каму са студэнтащ будзе цикава. вось такая инфа:
ДЗЕНЬ ЗАЙЦА!
Актывісты студэнцкай моладзі абвясцілі 17 дзень кожнага месяца Днём “зайца”. Сярод ініцыятараў – маладыя людзі, якія неаднаразова удзельнічалі ў акцыях пратэсту з нагоды адмены льгот на праезд студэнтам і навучэнцам.
Апошняя такая акцыя прайшла 17 снежня ў Менску. Блізу 150 чалавек сталі ў ланцуг ад гандлёвага дома “На Нямізе” да кафэ “Максі-Біс”. У выцягнутых руках яны трымалі шапкі, а таксама кардонкі з надпісамі “Дапамажыце, не хапае на праезд”, “Куска толькі хлеба я прашу…”, “Два квіткі – бутэлька кіфіру!” і іншыя. Неўзабаве да іх падышлі міліцыянты і папрасілі разысціся. Удзельнікі пагадзіліся, але, сеўшы ў тралейбус, апранулі заячыя вушы, дасталі з кішэняў моркву і праехалі такім чынам некалькі прыпынкаў.
З гэтага часу 17 дзень кожнага месяца мусіць стаць сімвалічным днём сацыяльнага пратэсту супраць несправядлівасці закона аб упарадкаванні льготаў у дачыненні моладзі, якая вучыцца. У гэты дзень студэнты ў знак пратэсту будут ездзіць “зайцамі”, ладзіць акцыі і выказваць сваё незадавальненне ў іншыхт крэатыўных формах.
Фотаздымкі можна пабачыць у фотаальбоме па ссылцы http://vkontakte.ru/club808721